Для дз цячага саду
дружна ў госці запрашаем,
просім вас да нашай хаты,
стол накрылі мы багаты,
паглядзіце што тут ёсць-
вунь якая прыгажосць!
На стале абрус ільняны,
посуд -гліняны, драўляны.
Ёсць сурвэткі, рушнікі,
а узор на іх які!
Васількі наўкол, рамонкі,
кужаль беленькі і тонкі.
Рос ляночак сіні-сіні,
з льну адзенне продкі шылі,
многа клопату з ім малі,
пралі, ткалі, вышывалі.
А зрабіўшы ўсю работу,
майстравалі у ахвоту
із саломкі, дрэва, гліны,
з шышак, жалудоў, тканіны
дзецям цацкі-забаўлялкі:
птушкі, конікі і лялькі,
і бразготкі,і свістулькі-
дзеткам нібы пачастункі.
Каб гулялі і раслі,
край свой родны бераглі!
Свидетельство о публикации №122032901664