Вялiкая рана - пераклад R. Jeffers The great wound
Ўсхвалявалі расплаўленую паверхню зямлі.
І хвалі ўзрасталі ад яе набліжэння. Зямной уздыб
Адарваўся ад зямлі: — гэта месяц вырвала з Ціхаакіянскага басейна: халодны белы крышэц, які нам свеціць ноччу
Пакінуў тую вялікую земляную канаву, той Ціхі акіян
З ягонымі выспамі і вадаплавамі. Я магу, стоячы тут на ўцёсе,
Пачуць, як ірвуцца на часткі падтопленыя базальт і граніт, убачыць, як вялізарная птушка
Падскоквае да сваёй зорцы. Але зорка сыйшла—
Месяц застаўся, авяртаючыся вакол сваёй старажытнай люлькі,
Цягнучы ў пакутлівай адзіноце за сабою марскія прылівы.
Людзі матэматыкі й фізікі
Маюць асабістую міфалогію; яны працуюць дзеля ісціны, не намагаючыся да яе дакрануцца.
У іх падманлівыя ўраўненні дастасавальныя аднак да рэчаіснасці. Калі ж здараецца грубая памылка,
Яны вынаходзяць новыя; яны адкідваюць ранейшую тэорыю светабудовы
І замацоўваюць іншую тэрміналёгію.
Але іх прыгожыя ўраўненні бамбардавалі Хірасіму.
Гэтак працуюць дастасавальныя рэчывы.
Паэт таксама
Мае сваю міфалогію. Ён кажа, што месяц паўстаў з Ціхаакіянскага басейна.
Ён кажа, што Троя была спаленая праз раскошніцу,
За якой прыйшлі цьмы караблёў.
Гэтыя малаверагодныя падзеі нажаль могуць быць праўдай. Але царква й дзяржава
Залежаць ад існавання больш немагчымых баек:
Што ўсе людзі нараджаюцца вольнымі й роўнымі: уцямце гэта!
Што яўрэйскі вандроўнік, паэт Езус,
Ёсць Богам: Майце гэта на ўвазе!
Свидетельство о публикации №122032804647