***

Пакуль касцёр надзей гарыць --
Мне жыць з зямлёю ў згодзе.
Адны спускаюцца з гары,
Другія -- узыходзяць.

Жыцця надзейны механізм
Дае магчымасьць людзям
Узняцца ўверх, спусціцца ўніз,
Каб зразумець, што будзе.

А заўтра -- будзе новы дзень --
Зямлю абудзіць ззянне
Праменняў яркіх на вадзе,
Што нам падорыць ранне.

Ты скажаш мне каля кастра,
Што бачыла ўсё гэта.
Агонь, нібыта дум астрал,
Сагрэў радкі паэта.

Ён дакрануўся да нябёс
І сэрцам, і вачыма...
Уменне лётаць -- гэта лёс,
А разам быць -- прычына.

Мне без цябе не зразумець,
Адкуль узыдзе сонца
І хто куе праменняў медзь
Для нашых абаронцаў.

Мне без цябе -- упасьці ўніз:
З крутой гары разбіцца...
Жыццё -- ёсьць толькі механізм,
А я -- на коле спіца.

04.03.2021.


Рецензии