Памолiмся за Украiну
Памолімся за ноч яе і дзень:
За тых людзей, хто на вайне загінуў,
За ўвесь народ, што праз вайну ідзе.
Зямлі яе ніколі не скарыцца --
Яна да волі свой абрала шлях,
Каб памяццю і славай ганарыцца,
Якой яна не страціла -- знайшла.
Праз чорны дзень, і дзень, што заўтра будзе,
Праз смерць і боль, праз слёзы і крыжы --
Святую праўду здабываюць людзі,
Б'юць ворага на ўкраінскай мяжы.
За кожны дом, за вуліцу, за дрэва,
За мірны сон і маці, і дзяцей:
За ўсіх, каму сягоння вельмі дрэнна,
Насустрач лёсу Украіна йдзе.
Супроць вайны паўстала ўся краіна.
Супроць яе -- мястэчкі, гарады...
Там стогн людзей даносяцца з руінаў
І паміраюць дзеці без вады.
Не ўстане перад катам на калені
Зямля Святая: Кіеўская Русь!
Тут волі дух у кожным пакаленні
Яднае з Украінай Беларусь.
Праз чорны дзень, і дзень, што заўтра будзе,
Праз смерць і боль, праз слёзы і крыжы --
Святую праўду здабываюць людзі
На той вайне, што шыбамі дрыжыць.
За кожны дом, за вуліцу, за дрэва,
За мірны сон і маці, і дзяцей:
За ўсіх, каму сягоння вельмі дрэнна,
Насустрач лёсу Украіна йдзе.
11.03.2022.
Свидетельство о публикации №122032706282