Вайна за веру
Лютуе ў лютым на зямлі.
Яна глядзіць вачамі дзённымі
На гарады і на палі.
Змест дум яе -- ў лацінскіх літарах,
Дзе Z -- зігзаг, а V -- віват.
Вайна падманная і хітрая
Прыйшла ў дамы, прыйшла да хат.
Яна знішчае маці з дзеткамі --
Яна нясе свой "рускі мір".
Вайна з Крамля на дзіва рэдкая --
На ёй прыціхлі гукі лір...
Ідзе вайна за веру кожнага:
Ідзе вайна за сэнс жыцця
І ўваскрашэнне сына божага
Ад маскавітаў забыцця.
Глядзяць на Кіеў вочы вузкія --
А Ён стаіць. Яго не ўзяць.
Тут ад Русі ўсе людзі -- рускія.
Тут Русь з народзінаў -- уся!
Тут клічуць вас, манголаў, оркамі:
Тут вас чакае кожны куст,
Што ўзняў свой голаў над пагоркамі,
Каб паказаць свой нораў, густ.
Кідайце зброю, сеч хаўруснікі!
Для д'ябла тут -- закрыты шлях.
Бароды вашыя і вусікі
Пасее вецер на палях.
На іх узнімуцца сланечнікі:
Паўторыць сонца веры круг,
І стрэлаў рускіх наканечнікі
Прабудзяць край ад слёз і скрух.
12.03.2022.
Свидетельство о публикации №122032706267