Вечар з каханай

Я табе падарую блакітнага неба азёры:
Дабрыню нашых пушчаў і  шчэбет салоўкі ўначы.
Мы сягоння з табою да ранку ўсю ноч прагаворым,
Ну, а заўтра, магчыма, да ночы ўвесь дзень прамаўчым.

Прыпеў.
Не кажы мне сёння ранейшае "не".
І прамоў уночы шчымлівае "так".
І даверся
свечцы, што ззяе ў акне,
І паслухай сэрца, што грукае ў такт.

Многа словаў не трэба, для чыстых пачуццяў любові,
І прызнання ў каханні, што сэрцы да шчасця вяло.
Я хачу, каб такіх вечароў у жыцці стала болей,
Каб у тых вечарах была ўсмешка твая і цяпло.

Прыпеў:
Не кажы мне сёння ранейшае "не".
І  прамоў уночы шчымлівае "так".
І даверся  свечцы, што ззяе ў акне,
І паслухай сэрца, што грукае ў такт.

У вачах тваіх промні апошняе нашай сустрэчы
Вырастаюць світанкам над белаю нашай зямлёй.
Ты паклала руку на мае адранцвелыя плечы.
Я сваёю рукой пацягнуўся за думкай тваёй.
Прыпеў:

21.03.2021.


Рецензии