***
Куды ні глянь --
Дзяржаўны інтарэс:
Хаванне праўды
У корпусе ад міны,
Куды каронамірус не залез.
Мая краіна носіць з марлі маску.
Яна хварэе вірусам даўно.
Расце хвароба пад чыноў указку --
Няма жыцця, што тут раней было.
Нябачны вірус гоніць нас, бы статак.
Прывыклі мы лячыць маўчаннем боль
І верыць лічбам з галавы Белстату,
Што выядаюць праўду, нібы моль.
Народ-народ! Дзе твой спрадвечны розум:
Яднання моц, павага да сябе?
Скаваны ты палітыкай марозу --
Няма цябе вясною на сяўбе.
21.03.2020.
Свидетельство о публикации №122032706226