Дарога кахання
Што каханне -- ёсьць вольная птушка,
Пры сустрэчы з якой, акрыляецца зразу душа?
Адчуванне такое, нібыта хтось неба разгушкаў:
І не толькі ўсё неба, а нават планеты ўвесь шар.
Прыпеў:
У кахання майго -- толькі ты і кавалачак неба.
У кахання твайго -- толькі я і крупінка зямлі.
Нам хапае таго, што ў нас ёсьць.
І нам болей не трэба.
Бо астатняе ўсё мы з сабою ў дарогу ўзялі.
Мы з табою ляцім
Над Парыжам, Берлінам і Мінскам.
Ты без слоў разумеш -- што думкам патрэбен палёт.
Калі сэрцы кахаюць -- адлегласьць станавіцца блізкай:
А калі расстаюцца -- і неба не мае краёў.
Прыпеў:
У кахання майго -- толькі ты і кавалачак неба.
У кахання твайго -- толькі я і крупінка зямлі.
Нам хапае таго, што ў нас ёсьць.
І нам болей не трэба.
Бо астатняе ўсё мы з сабою ў дарогу ўзялі.
21.03.2021.
Свидетельство о публикации №122032706213