Забойцам беларусау
Хто нарадзіў і выхаваў пачвар,
Што чыняць здзек з уласнага народа,
Хаваючы пад маскай вочы, твар?
Якой хлуснёй вам акрапілі вочы,
Чаму вы ўсе не бачыце людзей?
Мажліва, вы раслі ў той зграі воўчай,
Якой інстынкт кіруе і вядзе?
Ніколі вам не будзе апраўдання
Ў сям'і вялікай з назвай Беларусь.
Вы для людзей сягоння -- проста здані,
Вы на зямлі маёй -- нікчэмны груз.
Надыдзе час -- і паляванне Стаха
Спасцігне вас, загоніць у вальер.
Павісьне па-над кожным катам плаха --
Ты проста вер: ты проста ў гэта вер...
15.03.2021.
Свидетельство о публикации №122032706187