***
Кожны верш удыхаю з праменьнем,
Каб ён дужы быў, шчыры і моцны,
Стаў адзнакай, падмуркам, каменнем.
А іначай -- навошта ўсе словы? --
Камянёў і на глебе хапае.
Кожны верш -- паратунак для мовы:
Для краіны,
для песьні,
для краю.
Беларусь, дай мне крышачку часу! --
Я пасьпею дайсьці па дарозе
Да зямлі, што паіла ўсіх квасам,
Суцяшала, лячыла ў зьнямозе.
Я пасьпею з табой падзяліцца
Думкай тою, што складзена з літар.
Дай мне часу, каб зорка Дзянніца*
Нас сустрэла народнай малітвай.
*Дзянніца -- ранішняя зорка.
Свидетельство о публикации №122032706180