Уначы
Патыкаюць хлуснёй па аснове шчыгрыну.
Задуваюць святое святло,
Замяняюць дымлiвым агаркам лучыны.
Выядае уедлiвы дым,
Свежы сок з маладых, не акрэпшых зярнятак.
Пакрывае туманам густым,
Пакiдае след чорны пануры асадак.
Ў цемры зблыталi зло i дабро,
Шлём у сэрцах праклёны праменям Гасподнiм.
Нашы душы ахутаны сном,
Розум дрэмле пад гнётам i сокам гiпнозным.
Мiр дрыжыць, як асiнавы лiст,
Будзiць слых наш i розум, i чэрствыя сэрцы,
Каб падняць нашы душы увысь,
Зрок адкрыць на дабро i пазбавiць ад цемры.
Свидетельство о публикации №122032702907