Гоман веснавога дня
Нібы жывеш у птушыным хоры!
Няхай аддалішся ад хаты,
Убачыш знешні свет багаты.
Ля чыстай воднае прасторы
Птушыныя пачуеш хоры.
Усхваляваны ранні птах
Санеты лье ў чаратах.
І без смыка, і без жалейкі
Фігурна ён выводзіць трэлькі.
Дзе лозаў частае кустоўе,
Яго схавалася гняздоўе.
З сваёй сяброўкай пры гняздзе
Няспешна гутарку вядзе.
Ансамблі жаб паміж сабой
Канцэрт даюць наперабой:
І ясным днём, і хмурным раннем
Паведамляюць пра каханне.
Пры оперным спектаклі гэтым
Бываюць скокі-менуэты!
На нейкі час спыніла тут
Царэўна-лебедзь свой маршрут
І мые, узбівае раннем
Сваё пяровае ўбранне.
Хістае вецер дзьмухаўцы,
Вады калыша ціха хвалі.
Салоўка радасна пяе.
Любы пялёстак Бога хваліць.
Няхай ніколі не міне
Мой дзень у гэтай гамане!
Свидетельство о публикации №122032602780