Ранiшняя вандроука

Раніцой прагуляцца мне трэба,
Дзе старыя пахілыя вербы
Косы чэшуць над ціхай вадою
І гаворку вядуць між сабою.

Я ступаю павольнай хадою.
Чараты тут гавораць са мною.
Чаратоўкі пяюць ля вады,
Не спыняюць сваёй гаманы.

Вецер хвалі няспешна калыша.
Бог няспынна гісторыю піша…

У нізіну збягае ручай,
Зелянеюць, пышнеюцца лозы,
Узіраюцца ў небакрай,
Завушніцы надзелі бярозы.

Дух Вясны забірае ў палон.
Не хачу вызваляцца з палону!
У маім сэрцы паселіцца ён.
Тых пачуццяў не страчу да скону.

#природа #весна #возрождение #радость #любовь


Рецензии