Гукi вясны

Годзе мерзнуць, есці, спаць,
Пойдзем вырай сустракаць!
Горад спевамі напоўнім,
Час прыйшоў рабіць шпакоўні!

Як збягуць снягі ў рэчкі,
Птушкі пакладуць яечкі,
Потым выведуць нам шмат
Малянятак, птушанят.

Вечарамі і на ранні
Чутны трэлі-калыханкі.
І для сну, і для красы
Бавяць паркі і лясы.

#весна #март #встречавесны #радость #природа


Рецензии