Зачакауся нас свiтанак
Сабяры, праменнем, слёзы.
Зачакаўся нас свiтанак
Заблукаўшых у дарозе.
Падары нам слых, каб чулi
Ноты фальшы ў пераборах.
Стогны роднае матулi
Не вiталi на прасторах.
Падары нам зрок арлiны
Сажу бачыць у палёце.
Моцы дай на край цалiнны,
Каб не чах ён у балоце.
Падары нам розум светлы,
Разуменне i сумленне,
Каб не гнулiся ад ветру,
Не схавалi промнi ценем…
Свидетельство о публикации №122032507433