Пра суседа
Кажа, што бачыць у снах,
І зверне з лёгкасцю горы
За шчасце ў маіх вачах.
У сведкі бярэ нябёсы,
Клятвы лёгка дае.
Чаму ж падступаюць слёзы,
Калі ён глядзіць на мяне?
Няма яго клятвам веры,
Хлусня ў словах любых.
Нахабна лезе ў дзверы
Сусед, каб даць мне пад дых.
Свидетельство о публикации №122032300624