Якое шчасце

Якое шчасце выстаяць бураны,
Не нахiлiцца тварам да зямлi.
Не атруцiцца пахамi дурману,
Жыццё праўдзiвым сокам наталiць.

Якое шчасце не згубiць сумленне,
У згодзе з сэрцам крочыць па жыццi.
Мы Божае, духоўнае тварэнне,
Нясём наканаваныя крыжы…

Якое шчасце не адчуць нам стомы,
Не парасцi асокай на вадзе.
Быллём не ранiць душы, быць свядомым,
За "так" каб не купiў нас фарысей.

Мы на зямлi часова i навечна…
Цiкава, што мы госць i гаспадар.
Не патушыць бы ў сэрцы злобай свечку,
Каб не чадзiў i не дымiў нагар…

Якое шчасце звацца чалавекам
За талент сэрца раздаваць святло.
У час, калi зiма,  душа пад снегам,
Натхняць, каб зерне праўды узышло…


Рецензии
Верно,Мария,человеком нужно оставаться всегда,в любых обстоятельствах.🙂👍
С уважением,

Светлана Медведева7   24.03.2022 12:45     Заявить о нарушении
Спасибо. Это наше предназначение на земле: пройти через всё, что послано, и остаться человеком. Счастья вам.

Мария Мучинская   24.03.2022 15:12   Заявить о нарушении