Былым сябрам
Цяпер звычайна ворагі мне.
Зямля прымае розную кроў:
Ёй розніцы няма, хто ў труне.
За сёлетнi крывавы рубель,
За боль і слёзы новага дня,
Плыве дакладна іх карабель
Туды, адкуль вяртання няма.
Спытай мяне "навошта? чаму?" –
Я ведаю дакладны адказ:
Сябры пабудавалі турму,
Зрабіўшы першым ворагам нас.
Ляжыце ціха, «больш-не-сябры»,
На розных мовах з вамі цяпер.
Ідзіце на … И, будьте добры,
Закройте за собой плотно дверь.
21.03.2022
Свидетельство о публикации №122032108676