Нават калi толькi смутак ды боль

Нават калі толькі смутак ды боль,
кулі, снарады навокал агністыя —
дыхай вясной, браце, дыхай вясной.
Дыхай вясной, бо інакш нам не выстаяць.

Нават калі кожны дзень - толькі бой,
попел і дым, ды глухая знямога —
ў сэрцы маліся вясновай парой:
"Злітуйся, Божа! Пашлі дапамогу."

Нават калі вецер пахне вайной,
пахне нянавісцю дзікай ды ліхам —
дыхай вясной, толькі дыхай вясной.
Дыхай вясной. Толькі дыхай.

19.03.2022

© Горец

https://instagram.com/sergiy.mel

Па матывах верша Надзеі Кропачкі "Нават калі"


Рецензии