Мяне тут трымае магiла матулi...

***
Мяне тут трымае магіла матулі,
І сябра мой верны мяне тут трымае.
Мяне ні тады, ні цяпер не сагнулі,
Бо таленту з іх аніводзін не мае.

Хаця й не сагнулі, а ўсё ж такі гнулі.
Дык хто ж і чаго мяне зараз трымае?
Трымае магіла любімай матулі
І лепшы мой сябра: сумленне ён мае.

Мяне тут трымае мой клін жураўліны,
Што з поўдня ляціць і над хатаю плача,
І белая квецень чырвонай каліны,
І смак яе горкай крыві… і гарачай.

20 сакавіка 2022 г.


Рецензии
Цудоўны верш! Вельмі праніклівы!
З павагай - Зміцер

Дмитрий Тимофеевич Мирошниченко   26.04.2022 11:18     Заявить о нарушении