Там, дзе...

Там, дзе лесу зялёныя хвалі
Калыхаў непаседлівы вецер,
Салаўі безтурботна спявалі
Нам найлепшыя песні на свеце.

Кожны раз мы іх слухалі шчыра
І пра штосьці сваё меркавалі,
Прыляталі пакінуўшы вырай,
Журавы зноў у родныя далі.

І блакітнае чыстае неба
Іх прыймала, як даўняга сябра,
А душа адчувала, што трэба,
Родны кут свой наведаць назаўтра.

Мы калісьці у тыя мясьціны
Прыляцім, як птушыныя зграі,
Не заменяць адзінай Радзімы
Нам ніколі замежныя раі.

Ля бацькоўскага станем парога,
Вінавата адводзячы вочы.
Мудрагеліста ўецца дарога
Нашых лёсаў скрозь дні і скрозь ночы.


Рецензии
Добры дзень, Анатоль! Так прыемна чытаць вершы на беларускай мове... Усё змагла перавесці... ) Вялiкае дзякуй!!!
Усё ж беларуская мова – пявучая...

З найлепшымі пажаданнямі да Вас,

Людмила Кочегарова   10.04.2022 14:30     Заявить о нарушении
Спасибо,Людмила, за позитив! Рад визиту! С уважением.

Анатолий Яльницкий   10.04.2022 14:36   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.