Свомна чалавеку...
Без памылкі век не пражыве.
Вымушан па свеце ён туляцца,
Досведу пакуль не нажыве.
Кожны перанёс выпрабаванне,
Горычы хапае ў жыцці.
Атрымае той умацаванне,
Хто турботы здолее нясці.
Драпіна на сэрцы — то ж не дзіва,
Бо жывому гэта — драбяза.
Беды пераносіць ён маўкліва,
На вачах — пакутная сляза.
Пал нярэдка для жывых балючы,
Бо прыносіць цяжкі непакой.
Але ж свет унутраны гаючы —
Кніга-спадарожнік пад рукой.
Свомна чалавеку памыляцца,
За нядбайнасць кожны крыж нясе.
Лёс умее добра забаўляцца,
Прыпыняць на чорнай паласе.
Свидетельство о публикации №122031802225