Шкодныя парады

Раптам любіце хваробы?
Ужывайце болей здобы!
Жуйце коржыкі, тарты,
Акругляйце жываты.

Каб палепшыць рацыён,
Ежце з сочывам батон.
Не глядзіце на маркоўку,
Лепей выпіць газіроўку!

Ну нашто той боршч з капустай?
Крайце скрыль свінінкі тлустай!
Хай свярбяць у вас насы
Да вэнджонай каўбасы!

Вы адмоўцеся ад каш.
Ухваляю выбар ваш!
Не глядзіце на таматы
Вітамінамі багаты.

Што расце ў агародзе,
Годзе есці, годзе, годзе!
У бураках адны нітраты.
Ну, нашто пустыя траты?!

Ежце тлушч і вугляводы,
Гэта ўсё дадасць пароды.
Павялічце каларыйнасць,
Прэс качаць ; не ваша схільнасць.

Будзьце тлустым, нерухомым,
У лякарні ўсім вядомым,
Часты госць у дактароў.
Ім не трэба, хто здароў!

Памер у краме сорак шосты
Не для вас пры вашым росце.
Семдзесят другі памерце -
Будуць рады ўсе, паверце!

Ці вы слухаці не рады
Мае шкодныя парады?
Ну, тады, ідучы ў крамы,
Ведайце дыеты самі.


Рецензии