Шчыры вожык. На белорусском языке

Шчыры вожык меў гарбату
Лепшую ў свеце.
Частаваў сваім напоем
Ён заўжды суседзяў.

На сняданак запрашаў ён
Розную жывёлу.
І пасля ўжо звычайна
 Крочыў ён у школу.

Падарункі яму неслі
Жыхары лясныя:
Цацкі, посуд і цукеркі,
Рэчы распісныя.

Вожык хутка задаволіў
Кожнага суседа.
І аднойчы ў іх з ваверкай
У ноч была бяседа.

Размаўлялі яны доўга.
Мабыць, па сакрэту.
І аднойчы ўсю гарбату
Раздалі па свету.

Вожык знік пасля раптоўна.
І ніхто не ведаў,
Дзе той вожык. Не іначай
Зноў ён нейдзе снедаў.


малюнак з інтэнэта


Рецензии