Свiта, боты, шапка з меху...
Прашчураў адзенне.
Пабрахушка* дзеля смеху —
Добрае імгненне.
Вопратка — пра то, што зверху,
Сподня — то бялізна.
Зняў шавец дакладна мерку —
Змерыў не прыблізна.
Хто зімою без адзежы?
Бедны хлоп, вядома...
Без анучы ды без ежы
Быць прымушан дома.
Пра хусьцё замоўлю слова,
Гэта значыць "платье".
Рэдка назва, невядома,
Мова ёсць багацце.
Даражылі паясамі —
Ладныя тканіны.
Выткаць іх умелі самі —
Справа для мужчыны.
Лён — сарочкі ды кашулі,
Добры з казла боты.
Шапку з меху навярнулі —
Скураля турботы.
У багатых плашч быў — корзна,
Ці інакш — керэя.
Аздабляўся мехам розным,
Нібы ветразь рэяў.
Прабашні — святочны боты,
Ці чэрэў’і зрэдку.
Лычакі, назутні — простым.
Боты, як адметка.
Ланцугі насілі, грыўні —
З золата ці срэбра.
Кольцы дзеўкам, каб не крыўдна,
Завушніцы трэба.
Заўвага:
*Пабрахушка: «Усей адзежы —
шапка ды анучы. Без адзежы,
без ежы сядзелі на вежы».
Свидетельство о публикации №122031402763
Поспехау i усяго найлепшага Вам!
Татьяна Голева-Мурычина 15.03.2022 09:23 Заявить о нарушении
З цягам часу ўсё часцей звяртаюся да роднай мовы. Дарэчы, у першым класе
я атрымала добрыя веды па беларускай мове, навучанне па ўсіх прадметах вялося на ёй. Гэта мне вельмі дапамагло. Тыя добрыя веды мовы засталіся са мной на ўсё жыццё.
Татьяна Цыркунова 15.03.2022 11:58 Заявить о нарушении