Швацкая iголка
Цыраваць назутак.
Хлеб, вядома, колкі,
Цяжка шыць абутак.
Ёсць ігла-шаршатка —
Для шыцця радніны.
Моцная ўхватка —
Радасць для радзіны.
Швайку ўжываюць
Для рагож ды меха.
Ёй канец скрыўляюць —
Ладная пацеха.
Воўнай вышыць трэба,
Дык бяруць вушатку.
Ёсць калі патрэба,
Выш’юць добра, гладка.
Розныя іголкі —
Памяць маці, дома...
Хлеб, казала, колкі...
Для шаўца, вядома.
Свидетельство о публикации №122031302199
Павел Николаев 9 13.03.2022 12:02 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 13.03.2022 12:56 Заявить о нарушении