Шчасце...

***
Шчасце – калі не цікавіць багацце,
Шчасце – калі не цікавяць чыны.
Шчасце – калі і Айчыну, як маці,
Любяць яе патрыёты-сыны.

Гора – саромецца маці-Айчыны
Хворай, глухой, ці сляпой, ці нямой,
Крэўнай радзімы сваёй і краіны,
Маці адзінай сваёй залатой.

12 сакавіка 2022 г.


Рецензии