Молодые лета - молодые желанья

«Маладыя гады- маладыя жаданні”
Менавіта з такою назваю адбылася вечарына, прысвечаная 130 – годдзю вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча ў бібліятэцы Пушкіна г.Віцебска.
- Хіба не цуд – Максім Багдановіч? - сказала паэтка і загадчыца літаратурная часткі тэатра юнага гледача Людміла Сіманёнак.- Нарадзіўся ў рускамоўнай сям’і, а становіцца класікам беларускай літаратуры,прыдае ёй рысы ўсясусветнай культуры, значнай, годнай. Вучыўся ў Ніжагародскай рускай гімназіі, а захапляўся творчасцю Рымшы, Цяпінскага, Багушэвіча.
Калі браць паэтаў Сярэбранага веку, то бліжэй за ўсіх Максіму Багдановічу –Максіміліан Валошын.
Кожны верш Багдановіча – шэдэўр паэзіі.Ён проста не паспеў напісаць дрэнных вершаў:  так мала пражыў – усяго 25 гадоў.
Ніколі не пісаў на патрэбу дня,таму і стаў шчасцем для усёй беларускай краіны.
Нават Янка Купала, прачытаўшы вершы Багдановіча, перастаў пісаць толькі на мужыцкую тэму, а піша “Безназоўнае”,”Курган”, “Прарок”, паэмы, якія могуць стаць  еўрапейскім узорам.
Людміла расказала, які ўплыў аказаў Багдановіч на творчасць беларускага журналіста, публіцыста, аўтара “Верабейкі  гаварушчага”беларускага барда Змітры Бартосіка,які з вялікім запалам нясе беларускую культуру ў свет.
Напрыканцы сваёй прадмовы спадарыня Людміла прачытала верш Багдановіча “Пагоня”.
Прагучала песня барда Акуліна “Лебедзь – Страцім”.
Выкладчык гісторыі палітэхнічнага коледжа Белавус Вячаслаў Канстанцінавіч апавядаў нам, чаму ён вельмі любіць “Слуцкія паясы”М.Багдановіча.
Родам Белавус с Шышкоў і Селькоўшчыны.
Прачытаў два радкі:
Не зрусеўшыя і неспольшчаныя –
Жылі і  Шышкі, і Селькоўшчына.
Даняй яго марай – было наведаць Тураў.
Па дарозе заглянулі ў Слуцк.
Навігатар не паказваў музей, а толькі – заводзік.
Менавіта там, дзе і зараз ткуць слуцкія паясы, знаходзіцца музей.
Там ёсць і васкавыя фігуры Льва Сапегі, многіх Радзівілаў, у тым ліку- і Алены Радзівіл, якая ахвярала грошы на выданне прыжыццёвага зборніка “Вянок”.
Змена 8 гадзін – і працаўніцы 8 гадзін наглядаюць за дзесяткамі нітак: залатых, сярэбраных, разнакаляровых.
За станком, заказаным ў Германіі,стаяць маладыя дзяўчыны і назіраюць, каб не заблыталіся ніткі.
Прыгожа і выразна прачытаў верш”Слуцкія паясы”.
Песню “Слуцкія паясы” праспявала Галіна Георгіеўна Калініна.
Чым больш відаў мастацтва  задзейнічаны ў творы, тым больш магутна ён гучыць.
Былая выкладчыца коледжа мастацтваў Марыя Цімафееўна Котава апавядала нам, як прыйшла да беларускай мовы і прачытала некалькі вершаў Максіма Багдановіча пра каханне, а таксама некалькі перакладаў паэта,які вельмі любіў і Гіёма Апалінэра,і Поля Верлена.
Тут і я прачытала два з 16 сваіх пераклады Багдановіча з беларускай мовы на рускую, бо і сам Багдановіч зрабіў 22 пераклады сваіх вершаў для каханай Ганны Какуевай, бо яна не разумела беларускай мовы.
Прагучалі песні на вершы  Максіма Багдановіча ў выкананні любімых мною “Песняроў”:
“Вераніка”
“Раманс”( Зорка Венера ўзышла над зямлёю)
Паэтка,аўтар дзіцячай кнігі, вершы якой падабаюцца усім дзецям( на мой пагляд, піша лепш і чым  Барто, і чым Міхалкоў)
Прачытала верш, прысвечаны Максіму Багдановічу, на рускай мове: паэтка родам з Кліну Маскоўскай вобласці, дзе нарадзіўся вялікі Чайкоўскі.
А потым свае: “Візажыст”і “Задача” вершы- чытальная зала напоўнілася добрым смехам.
Вельмі добрая паэтка Валянціна Шырынава, а чалавек які цікавы: любіць тэатр,цудоўна грае на піяніна.
Вершы Багдановіча пачыталі і студэнты коледжа мастацтваў.
Асабліва ўразіў Дзяніс Кароткі: у яго не толькі вельмі прыгожы голас, але ён яшчэ піша вершы на беларускай і рускай мовах, і ён прачытаў нам прыгожы верш “Мая Радзіма”
Напрыканцы я прачытала  адзін свой верш  з чатырох, прысвечаных Багдановічу.

Ах, Багдановiч, ты шчаслiвы,
Хоць i памер у маладосцi,-
Душой уражливай, чуллівай
Заужды служыў ты прыгажосцi.

Пясняр красы старонкi роднай,
Ты сплёў вянок са шчырых думак,-
Расповед твой прыгожы, годны:
У iм - i сонейка, i гумар.

...Лясун гайдаецца на соснах-
Здалёк чутно яго iгранне.
То там, на дне, то у травах росных
Спiць  сiвавусы злы вадзянiк.

Як любіш ты сваю краiну!
Як ты шкадуеш нашы вёскi.-
Ты зваў да лепшае часiны-
I ўчулi брацця адгалоскi.
А потым мы пілі гарбату з блінамі ды пірагамі: зранку я напякла, бо сумесная ежа аб’ядноўвае:90 % сератаніну і дафаміну- гармонаў радасці- утвараецца ў чалавеку ад смачнай ежы.
Ва ўсіх была адчуванне радасці і годнасці, бо ў першую чаргу трэба любіць сваё, беларускае.

На снимке: поэт белорусскоязычный,очень хороший поэт, Людмила Симанёнок


Рецензии