Люлька, зыбка ды калыска...
Месца для дзіцяці.
Кожнае для маці блізка —
Зручна калыхаці.
Зыбку вешалі на жэрдзі,
Зыблецца — калыша.
Гібкая, амаль без цвердзі —
З кожным разам — цішай.
А калыбкай называлі
Ложачка дзіцяці,
Палазамі аздаблялі,
Зручнымі для маці.
На вяровачцы калыска —
Люлечка дзяцінства.
То далёка, а то блізка —
З матухнай адзінства.
Як жа добра мне вядомы
Гэтыя прылады.
Ёсць калыбка недзе дома —
Мой прадмет прынадны.
Люлька, зыбка ды калыска —
Ложак для дзіцяці.
Пад рукою маці, блізка —
Зручна калыхаці.
Свидетельство о публикации №122031202276
Анна Шеремета 2 14.03.2022 11:59 Заявить о нарушении
Благодарю за отзыв, Анна! Белорусский язык благозвучный и лаконичный, Некоторые понятия невозможно адекватно перевести на русский. Язык самобытен и емок.
Татьяна Цыркунова 15.03.2022 09:58 Заявить о нарушении