Можа ён пачуе

Можа ён мяне пачуе
(Той, хто ведае ўсё),
Па-бацькоўскі супакоіць:
Не загублена жыццё;
Папярэдзіць аб праблемах,
Ліха, гора адвядзе
І, як сказана ў кнігах,
Не пакіне ў бядзе.


Рецензии