КРЫК ДУШЫ

Завылi ў сэрцы ўсе стыхii разам,
I рвуць на часткi «мёртвую» душу.
А нервы, быццам струны кантрабаса,
Галосяць памiнальную iмшу.

Душа змяртвелая крычыць i стогне,
Раздаўлена цяжарам цёмных хмар.
Наш мiр увесь калоцiцца ў агонii,
Вось-вось сарвецца бурай, быццам шар.

Праложыць попел вогнiшча дарогу,
Зацягне ў нетры, дзе пякельны жар.
Iмкнёмся мы сягоння не да Бога,
Вярнiце мiру мацярынскi твар.

Якi заўжды шануе i стварае,
Дае пачатак новага жыцця.
Любоў у сэрцах,  думках – не зямная,
Нас зберажэ ад цёмнага канца.


Рецензии