Вецер, таполя i вярба

Недалека ад тына
Вырастала таполя,
Да яе шапаткая
Нахiлiлась вярба.
Сумавала па шчасьцю
Маладая дзяучына.
Яе юнае сэрца
Ахiнула журба.

Пра тугу i самоту
Дазналася таполя,
Аб прычыне той драмы
Ей гукнула вярба.
Маладую галубку
Сябар дужанька ранiў.
Праз яго развiтанне
Кранула жальба.

Ушчуўшы сумную песню,
Што спявала таполя,
Косы нiзка спусцiла,
Гаравала вярба,
Прыйшоў вецер суцешыць,
Вестку з вольнае волi
Сваім добрым знаёмым
Прынес да двара.

Ведаў ён пра каханне,
Распавеў пра свiтанне:
— Вам прыслухацца трэба,
Таполя, вярба!
Не лi слезы, дзяўчына,
Хвалявацца не трэба,
Зноў расчысцiцца неба,
Адыдзе журба.
23_11_2020


Рецензии