Лютаускi ветрадуй

З цёмных вырваліся нетраў,
На зямлі пануюць ветры.
З маладой, шалёнай сцюжай
Ветрадуй сябруе дужа.

Растрапаў сухія кветкі,
Роўна выгладзіў палеткі,
Праз шырокасці усе
Злосна снежны пыл нясе.

Ён пакрыўдзіў вербалозы —
Расчасаў густыя косы,
Соснам вецце паламаў
Ды зямлю замураваў.

У прысадах не марудзіць —
Грушы, яблыні ён будзіць.
Кустаўё да долу гне,
Хат прыціхлых не міне.

Не адважуся як аўтар
Наракаць на твой характар.
Ты — суровы гаспадар —
Ў далеч мкнеш чароды хмар.
13.02.2021


Рецензии