Снег

Свет навокал памутнеў.
Снег на волю захацеў:
На людскія душы
Сыпле і цярушыць.

З верху ледзяной гары
Смех нясецца дзетвары.
Час гульні пачацца —
Наўздагон імчацца.

Вецер снежны пух нясе,
Рассцілае пакрысе,
Кажа: «Тут пакіну
Мяккую пярыну».
3.02.2021

#зима #снег #снегопад #детство #радость


Рецензии