Водгукi

Зацiхнуць гул i выбухi гарматаў,
Вуглi развее i астудзiць вецер.
Нарэшце вокны ў  родных хатах,
Агнямi, што нясуць нам мiр, засвецяць.

Ды адбудуюцца дамы, дарогi,
Ралля засыпе пiльна ўсе варонкi.
Пачнуцца ў школах, як заўжды, урокi,
Жыццё пачне пiсаць свае старонкi.

Зямля залечыць сокам раны хутка,
А сэрцы будуць краваточыць доўга.
Знаёмых вобразы ўсплывуць у думках,
Дзе мёртвых душы блудзяць па дарогах.

Як навучыцца жыць з такiм асадкам?
Каб змыць, спатрэбяцца дзесяцiгоддзi.
Не прымушаюць называцца братам,
Пажнём нянавiсць – кажуць у народзе…


Рецензии