Матулi сэрца
любоў радзiмай мацi,
Наветам не звярнуцi,
душою нам не здрадзiць.
Матулi нашай сэрца
заўжды ў дарозе з намi:
Уранку шчасцем б`ецца
ды плача вечарамi.
Зiмой нас укрывае,
дае натхненне верыць.
Бы кветка лугавая,
што не спужаюць ветры.
Ў час смагi нас вадзiцай
частуе поўнай жменяй.
Дажджамi плашчанiцай
укрые непрыкметнай.
Пачуццi нашай мацi -
нам элiксiр на сэрцы.
Нiчым не запужацi,
i ў сцюжу - аднаверцы…
Свидетельство о публикации №122030805362