Прости, Земля!
Ступіла першы крок вясна.
Вось і нядзеля Прабачэння,
А на зямлі ідзе вайна.
Каму хто вораг невядома,
За што на смерць ідуць сыны?
Чубы трашчаць тады,вядома,
Калі не мірацца паны.
Звычайным людзям мала трэба-
Сямейны зладжаны агмень
Пахучы,цёплы бохан хлеба,
Каб светлы ранак, звонкі дзень.
Каб мірны гул штодзённай працы-
Жыві да Бога з пахвалой!
Дык што дзяліць, за што змагацца
І здзекавацца над зямлёй?!
Ды ставіць смерць свае акцэнты,
Чужых амбіцый не спыніць!
Узяць бы гора- Прэзідэнтаў,
На востраў разам пасяліць.
Там волі шмат- няхай дзяруцца,
Калі нямілы Божы свет.
А людзі самі разбяруцца-
У чым жыцця прыярытэт.
І кожны горад, вёска, хата,
Ваенных дзён забудуць жах!
Ну а жанчыны сваё Свята
Больш не сустрэнуць у слязах!
Аднак вясна..і мроі, мроі...
Лятуць як птушкі- не спыніць...
А сэрцу хочацца спакою-
Чакаць вясну і проста жыць.
Здаецца ўсё- на заканчэнне,
Радкі каб значнымі былі.
Прашу ад люду прабачэнне
У нашай матухны-зямлі!
Што родзіць нам заўжды багата,
Што церпіць род людскі- паклон!
А, людзі, вас усіх са Святам-
Жыцця, здароўя, мірных дзён!
Свидетельство о публикации №122030607344