Вучыце мову

Вучыце мову – гэта зброя,
Якой валодае Народ.
Усе, хто ведае – героi,
А хто імкнецца – патрыёт.

Прыемна чуць, калі Латушка
Распавядае штось на ёй.
Ляціць прыгожа слова-птушка
Над беларускаю зямлёй.

Пакуль гарыць “Венера зорка”,
А ў хаце – водар збожжавы,
Пакуль жывы стары Вячорка,
І малады пакуль жывы…
Вучыце мову – гэта зброя,
Якая ў кожнага ўнутры.
Гучаць «Палац», «J:МОРС» i «Мроя»,
Як волі свежыя вятры.

06.03.2022


Рецензии
Было прыгожа, пакуль да "Латушак" не дайшлi:)
Эх, не мовай адзiнай вымяраецца патрыятызм...
Як, дарэчы, i не адным толькi 'уменням падбiраць гарныя рыфмы вымяраецца спра'удная паэзiя. Яшчэ 'у спра'уднай паэзii павiнен быць спра'удны сэнс.

Надежда Стариш   19.03.2022 13:42     Заявить о нарушении
згодны, дзякуй

Вершы   28.03.2022 01:11   Заявить о нарушении