Быць чалавекам

Прашу я шчыра сваё сэрца,
Заўжды душу прашу з лагодай
Сваёю меркаю людзей не мераць
Ды не залежыць ад пагоды…

Ў часiны кепскiя быць дужым,
Iмкнуцца зразумець, не зганьбiць.
Цярпеннем можна горы зрушыць,
А ў спешцы глыбака паранiць…

Быць талерантным да знаёмых,
Але не даць сябе пакрыўдзiць.
Не закружыцца на пад`ёме
Ў спакусе ад хвалебных крытык.

Найлепшая узнагарода
Пачуць, што быў я чалавекам,
Яшчэ, калi нашчадкi рода
Успомняць з гонарам славечкам…


Рецензии