У кожным вершы...

У кожным вершы ёсць разынка,
Размешчана ў ім ідэя.
Для сэнса добрая размінка,
Бо адбываецца падзея.

Каб заварожваць, трэба многа —
Пісаць, не сапсаваць парадак.
Свая знаходзіцца дарога,
Не дапаможа тут нарада.

Мая душа — яна наросхрыст,
Не дай, Бог, выбухне параза.
Пісаць цікава, вер, не проста,
Не дай, Бог, прагучыць абраза.

Абмежаваная ў сродках,
Абрыс малюю кожны вечар.
Напішацца радок кароткі,
Задавальненне сцісне плечы.

У кожным вершы ёсць задатак,
Раскрыць яго — мая задача.
Ён для Паэзіі падатак,
Разынкаю — мая падача.


Рецензии
Бо маюць вершы сэнс глыбокi!
У iх вескi, сонейка, аблокi!..
Ранейшай мовы мнагаслоу,е!
Там край, напоунены любоу,ю!..
***
Дзякуй Вам, Таццяна! Дужа добра!..
З наступным Вяликднём!


Игорь Лебедевъ   14.04.2023 09:46     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, Ігар! Вас сардэчна віншую з надыходзячым Вялікім святам!
Здароўя ды добрых вершаў Вам!

Татьяна Цыркунова   14.04.2023 10:29   Заявить о нарушении