Каляровая яшма бяроз...
Каляровая яшма бяроз.
Беларускае сонца над намі.
Сакавік гэты ясьпіс прынёс
І расквеціў краіну агнямі.
Я люблю гэту яшму вясны,
Калі так чырванеюць бярозы.
Але сёння трывожныя сны,
Але сёння – і стрэлы, і слёзы.
Але сёння бушуе вайна,
Сёння яшма плыве крывяная.
І сумуе з краінай вясна,
І вясны маё сэрца не знае.
01. 03. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122030104074