Свецiць сонца жоуты лотас...

***
Свеціць сонца жоўты лотас,
Пад гарою снег ляжыць.
І губляе гучнасць голас,
Ў непрытомнасці маўчыць.

Ён даўно прытомнасць страціў.
Добра, што яшчэ жывы.
Свеціць сонца, б'юцца раці,
Быццам бы без галавы.

Жоўты лотас сонца свеціць,
Паступова сходзіць снег.
І на свеце гінуць дзеці.
Чым акупіцца той грэх?

28. 02. 2022 г.


Рецензии