Страшна

Страшна мне, але ж чытаю
Я навіны зноў
Жарсць ліцьвінак адчуваю,
Моц Літвы сыноў!

Бачу роднай Начы плёсы,
Чую галасы,
Кліча зноўку ранак босы
Па грыбы ў лясы.

Краю родны! Краю мілы!
Маю боль адну:
Каб даў Божа табе сілы
Адрынуць вайну!


Рецензии