Мы белорусы
Ты дазволь за цябе сваё слова сягоння сказаць-
Самы мірны народ тут жыве і ніхто не прымусіць,
Нас са зброяй ісці на другіх ваяваць і знішчаць!
Нашы дзеці растуць пад прыгожым бязвоблачным небам,
Дзе красуюць пад сонцам гарэзлівыя матылькі!
Ну а поле здалёк вабіць водарам свежага хлеба,
А ў травах рамонкі хаваюцца і васількі.
Родны край наш свёй даўніною багаты,
Як матулін наказ і дасюль берагуць ручнікі.
Тут гасціннасцю, шчырасцю дыхае кожная хата,
А сустрэнемся разам - усе між сабой сваякі!
Наш народ і вайну перажыў, і знішчэнне, і страты,
Не забыта нішто, каб нашчадкі маглі мірна жыць!
І не зможа ніхто і нішто, ні пагрозы, ні пастулаты,
Сорак першы ваенны, страшэнны ізноў паўтарыць!
Хай запомняць усе назаўсёды- мы мірныя людзі!
Нам зямельку сваю між сабою не трэба дзяліць!
Можа хтосці размовамі нас і качае ў брудзе-
Толькі мірна жывём мы і мірна далей будзем жыць!
Мы дружбу шануем у радасных днях і ў скрусе,
Нам шчырыя продкі любоў сваю перадалі.
Мы з мірам у сэрцах да свету, бо мы беларусы-
Адданыя, шчырыя людзі бацькоўскай зямлі!
Свидетельство о публикации №122022704005