Парада

Галоўнае - сабе не здрадзіць,
Каб падысці да Небыцця
І ганарліва ўперад глянуць
На схіле цяжкага жыцця.
Не задрыжаць, бы ліст асіны,
Пра прэсінг люты не стагнаць.
Жыццё так жыць, каб стала сілы
Пра шлях свой праўду ўсім сказаць.


Рецензии