Акторка

Дзедавай унучцы Тосі
Многа роляў прыдалося.
Да люстэрка йдзе на пробы,
Апранае шмат аздобы.

Паглядзіць дзядуля зранку
Песні, скокі ля гайданкі,
Драматычныя матывы,
Як настане дзень слязлівы.

Заўтра можа быць партніхай.
Шые строі лялькам ціха,
Калі справіцца з задачкай,
То становіцца мастачкай.

Вечарочкам — балерына,
Для таго ёсць пелерына.
Як надзене строй прыгожы,
Стаць яна прынцэсай можа.

Ёсць фантазіі даволі —
Цэлы дзень мяняе ролі,
А пасля сустрэчы з мамай
Хоча быць маленькай самай.


Рецензии