Бязгучны рэжым
Нас чутна толькі тады, калі злосць напаўняе нас. Мы дрыжым бы вібра, спаўзаем з трону ў жыццёвае балота. Сігнал паведамлення, у якім змест радасці, не пачуе ніхто, акрамя нас. Усе намаганні людзі страчваюць толькі на тое, каб мы заўважылі іх. Ужо не кажучы пра штосці вялікае. Вось так і жывем: нас ні чутна, але мы прыносім шмат клопату… Людзі, што побач з намі, адчуваюць сябе, як у час буры.
Хопіць, хопіць так жыць! Уключайце звычайны рэжым!
Няхай пачуюць людзі сігнал вашага шчасця! Няхай вочы, мацней яркасці дысплея, свеццяца ад таго, што ў вашым сэрцы жыве Хрыстос. Хай ведаюць усе, што вы вястун усяго чыстага, светлага, Божага.
Ніколі не выключайце звычайны рэжым! Чуеце? Ніколі!
2015 год
Свидетельство о публикации №122022400375