Жыццё зменiцца, калi прыйдзе Бог
Жывеш на зямлі, сябруеш з людзьмі, але ніколі не ведаеш, якую цэглу скінуць табе з даху на галаву. Поркаешся у жыцці іншых з жаданнем дапамагчы ім, але ўсё наадварот, бо ніхто не церпіць чужой лапаты ў сваім агародзе. А калі ты вырашыш дапамагчы, непрыкметна- беражыся: кратоў знішчаюць. Навошта тыя, якія падгрызаюць карані зямнога шчасця. Знішчаюць, бо не ведаюць пра вечнае шчасце, якое дае Вечны Бог.
Але не заўсёды так будзе! Будзе день, калі ўсё зразумеюць, калі пакінуць свае клункі гора і пабягуць да Бога. Пераскочаць плот, пабягуць праз балоты, не звяртаючы ўвагі ні на што і ні на кога. Пабягуць, каб толькі дакрануцца да шчасця, якое дае Вечны Бог. А дакрануўшыся, Бог дае магчымасць мець яго…
2015 год
© Copyright:
Жанна Олехнович, 2022
Свидетельство о публикации №122022400357
Рецензии