***

Я збіраюся ў вандроўку
І бяру з сабой сяброўку.
Вабіць нас сабой абшар
І зямны вялікі шар.

Адпраўляемся ў нядзелю,
Мы надвор'е паглядзелі.
У нядзелю - завіруха,
Гэта ж будзе весялуха!

Возьмем лыжы, возьмем санкі,
Шапкі цёплыя вушанкі,
Ранцы з хлебам і гарбатай,
Фотакарткі мамы з татам.

Будуць розныя прыгоды,
Мы адоляем нязгоды,
Мы адкрыем новы свет
І пакінем у ім свой след.

У джунглях досвітак спаткаем,
Птушак дзіўных павітаем.
Дойдзем аж да Антарктыды,
Там, дзе з срэбра краявіды.

Толькі кажа мне сяброўка,
Надта дальняя вандроўка.
Прапаную я спачатку
Абыйсці па крузе хатку.

І зрабіць прывал ля печкі,
Маці смажыць там яечкі.
А яшчэ пячэ аладкі,
Нікуды не пойдзем з хаткі!


Рецензии