3 Да дня роднай мовы - 21лютага
Здаецца сышоў на нас нейкі праклён.
Часцей ужываем замежныя словы,
Зрабілася мова падобнай на клон.
У словах штодня, як у лесе блукаем:
Дыван ці канапа? Ці муляр - маляр?
Так самі сябе ненарок зневажаем,
І спадчыну продкаў, і моўны той дар.
Камп'ютар - вядомы знаток перакладу.
Навуцы - заўсёды мой шчыры рэспект...
Але запытаю: (няма думкам зладу.)
Няўжо не хвалюе зусім інтэлект?
Свидетельство о публикации №122022103748